2016-01-25 12:17:00

Францішак паедзе ў Швецыю на 500-годдзе Рэфармацыі


Святы Айцец Францішак прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з успамінам 500-годдзя Рэфармацыі, якія пройдуць 31 кастрычніка 2016 г. у шведскім горадзе Лунд. Аб гэтым стала вядома са спецыяльнай заявы, апублікаванай 25 студзеня 2016 г. Залай Друку Апостальскай Сталіцы. “Яго Святасць Францішак мае намер прыняць удзел у сумеснай цырымоніі Каталіцкага Касцёла і Сусветнай лютэранскай федэрацыі ў азнаменаванне 500-годдзя Рэфармацыі”, - гаворыцца ў заяве.

Францішак стане другім Пантыфікам, які наведае Швецыю. Яго візіт адбудзецца праз 27 гадоў пасля падарожжа св. Яна Паўла II у гэтую краіну. 8-10 чэрвеня 1989 г. Папа быў у чатырох гарадах: Стакгольме, Упсале, Вадстэне і Лінчэпінгу. Швецыя была адным з этапаў яго 10-дзённай паездкі ў Скандынавію. 1-10 чэрвеня 1989 г. Ян Павел II наведаў таксама Нарвегію, Ісландыю, Фінляндыю і Данію.








All the contents on this site are copyrighted ©.