2016-01-25 14:00:00

Каталіцка-лютэранская заява да візіту Пантыфіка ў Швецыю


У сувязі з абвешчаным 25 студзеня 2016 г. падарожжам Пантыфіка ў Швецыю на памятныя мерапрыемствы, звязаныя з 500-годдзем Рэфармацыі, была апублікавана сумесная заява Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветнай лютэранскай федэрацыі. У ёй паведамляецца, што “супольная цэлебрацыя”, у якой прыме ўдзел Францішак, будзе заснавана на нядаўна апублікаванай каталіцка-лютэранскай “Common Prayer”.

У заяве адзначаецца, што ў 2017 г., апрача 500-годдзя Рэфармацыі, будзе адзначацца і 50-годдзе міжнароднага каталіцка-лютэранска дыялогу, найбольш значным вынікам якога стала Сумесная дэкларацыя аб дактрыне апраўдання (Joint Declaration on the Doctrine of Justification), падпісаная ў 1999 г. Дакумент практычна спыніў спрэчкі паміж католікамі і лютэранамі на тэму асноўных ісцін веры аб апраўданні, якія, між іншым, стаялі ў цэнтры рэфармацыйнага руху ў XVI ст.








All the contents on this site are copyrighted ©.