2016-01-23 13:49:00

Францішак прывітаў філіпінскіх біскупаў


Знайсці новыя спосабы для абвяшчэння ўсім людзям цудаў Божай міласэрнасці, заклікаў папа Францішак філіпінскі епіскапат, да якога скіраваў пасланне з нагоды яго пленарнага пасяджэння, якое пачалося 22 студзеня 2016 г. у Себу. Зварот, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, быў прачытаны Апостальскім нунцыем на Філіпінах, арцыбіскупам Джузэпэ Пінта падчас св. Імшы на адкрыццё пасяджэння.

Святы Айцец нагадаў, што першасным заданнем Касцёла з’яўляецца абвяшчэнне вечнай любові Бога да ўсіх людзей. Пантыфік пажадаў, каб Юбілей Міласэрнасці сапраўдным чынам стаў нагодай для больш уважлівага сузірання міласэрнасці, “каб яна магла стаць больш плённым знакам дзейнасці Айца ў нашым жыцці”.

У пасяджэнні філіпінскага епіскапату прымае ўдзел 98 іерархаў. Яны абмяркоўваюць шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх галоўнае месца займае маючы пачацца 25 студзеня 2016 г. у Себу Міжнародны эўхарыстычны кангрэс. У форуме прымуць удзел каля 10 тыс. асоб з 71 краіны свету. 








All the contents on this site are copyrighted ©.