2016-01-23 12:48:00

Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком “Apple”


Францішак прыняў 22 студзеня 2016 г. у Ватыкане кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Apple” Цімаці Кука. Зала Друку не паведамляе аб падрабязнасцях сустрэчы. 

55-гадовы менеджэр з ЗША прыняў кіраўніцтва IT-канцэрна ў 2011 г. пасля смерці заснавальніка “Apple” Стыва Джобса. Кампанія лічыцца самай дарагой у свеце. Яна атрымала ў 2015 г. прыбытак 234 мільярды долараў ЗША.

Трэба адзначыць, што Францішак не шкадуе слоў крытыкі ў адрас буйных карпарацый, але і станоўча ацэньвае значэнне і магчымасці новых тэхналогій. У прадстаўленым 22 студзеня 2016 г. пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі ён падкрэсліў, што развіццё камунікацыі з’яўляецца Божым дарам, аднак патрабуе ад чалавецтва вялікай адказнасці.

Трэба нагадаць, што тыдзень таму на аўдыенцыі ў Ватыкане Пантыфік прыняў кіраўніка амерыканскай карпарацыі “Google” Эрыка Шміта, які пасля спаткання прызнаўся, што распавёў Францішку пра сваю кнігу, напісаную разам з Джарэдам Коэнам, пра новую лічбавую эру і яе ўплыў на будучыню людзей, народаў і бізнесу.








All the contents on this site are copyrighted ©.