2016-01-21 13:40:00

Францішак благаславіў ягнятаў


21 студзеня 2016 г., у літургічны ўспамін св. Агнешкі, у капліцы Урбана VIII у Апостальскім палацы Францішак правёў абрад благаслаўлення двух ягнятаў, з воўны якіх будуць зробленыя паліі для абвешчаных у перыяд з ліпеня 2015 г. арцыбіскупаў-мітрапалітаў. Іерархі атрымліваюць іх традыцыйна 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла. Раней гэта адбывалася ў базыліцы св. Пятра, аднак, Францішак змяніў гэту практыку, і цяпер новыя арцыбіскупы-мітрапаліты атрымліваюць паліі ў сваіх катэдрах з рук Апостальскіх нунцыяў. 

Палій – гэта элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі. Сёння іх вырабляюць у мануфактуры недалёка ад Мачэраты, якая выкарыстоўвае старыя традыцыі ткацтва. Апошнія штрыхі робяць сёстры бэнэдыктынкі з Трастэверэ, даводзячы працу да канца і нашываючы крыжыкі на белую стужку.








All the contents on this site are copyrighted ©.