2016-01-20 15:17:00

Суданскія біскупы запрасілі Святога Айца наведаць іх краіну


Пантыфік сустрэўся 20 студзеня 2016 г. з біскупамі Паўночнага і Паўднёвага Судану. Яны прымаюць удзел у спатканні, арганізаваным у Рыме Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў.

Як прызнаўся арцыбіскуп Джубы Паўліна Лукуду Лора, размова з Пантыфікам ішла, перш за ўсё, пра сітуацыю ў двух краінах, пазначаную ўзброенымі канфліктамі, а таксама пра выклікі, звязаныя з пакліканнямі да святарства і манаскага жыцця. Пантыфік падзяліўся сваімі высновамі па гэтых тэмах і даў некаторыя парады. 

Падчас кароткага спаткання ад біскупаў у бок Папы прагучала запрашэнне наведаць Паўднёвы Судан. Ён прызнаўся, што вельмі хацеў бы, каб гэта адбылося, але “ўсё у руках Пана”.








All the contents on this site are copyrighted ©.