2016-01-18 14:06:00

Святы Айцец пра састарэлае і новае ў Касцёле


Хрысціяне, якія маюць пазіцыю “заўсёды так было” закрываюць сэрца для “сюрпрызаў” Святога Духа і ніколі не прыйдуць да поўнай праўды, таму што з’яўляюцца ідалапаклоннікамі і бунтаўнікамі, лічыць Святы Айцец. Ён узначаліў 18 студзеня 2016 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты.

Францішак спаслаўся на літургічныя чытанні дня і нагадаў, што Саўл быў адрынуты Богам, як кароль Ізраіля, таму што аддаваў перавагу меркаванню людей, а не Бога, быў непаслухмяны. Святы Айцец адзначыў, што ўпартае прытрымліванне састарэлых звычаяў было грахом Саўла, і многія сёння многія хрысціяне робяць тое ж. Іх грэх заключаецца ў закрытасці на навізну Пана, Святога Духа.

“Гэта пасланне, якое кіруе да нас сёння Касцёл. Гэта кажа вельмі моцна Пан Езус: “новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі”. У абліччы навізны Святога Духа, у абліччы “сюрпрызаў” Бога, трэба абнаўляць і звычаі. Няхай Пан дасць нам ласку адкрытых сэрцаў, адкрытых для голасу Святога Духа, якія б былі ў стане адрозніць, што не варта мяняць, таму што гэта аснова, і што павінна змяніцца для таго, каб атрымаць навізну Святога Духа”, - скончыў сваю гамілію Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.