2016-01-18 16:24:00

Святы Айцец папрасіў паліцэйскіх аб малітве


Папа сустрэўся 18 студзеня 2016 г. з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Інспекцыі грамадскай бяспекі пры Ватыкане. Падчас традыцыйнага штогадовага спаткання Францішак пажадаў прысутным на аўдыенцыі “быць перамененымі любоўю і прабачэннем”, што асабліва актуальна ў Святы Год Міласэрнасці. “Няхай Пан абараняе вас у выкананні задачы, якую вы ажыццяўляеце ў супрацоўніцтве з іншымі сіламі бяспекі”, - сказаў ён. 

Пантыфік прызнаўся, што заўсёды моліцца за супрацоўнікаў Інспекцыі, калі бачыць іх на плошчы св. Пятра, і робіць гэта ад душы, шчыра. Ён папрасіў паліцэйскіх аб узаемнасці: “Маліцеся за мяне, таму што гэта не лёгкая праца!”. На заканчэнне сустрэчы Францішак пажадаў прысутным і іх сем’ям шчаслівага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.