2016-01-18 12:55:00

Пантыфік сустрэўся з дэлегацыяй хрысціян Фінляндыі


“У нашым дыялогу яшчэ існуюць некаторыя адрозненні ў дактрыне і практыцы. Але гэта павінна не знеахвочваць нас, а стаць стымулам для далейшага шляху да большага адзінства, пераадольваючы, у тым ліку, старыя паняцці і інсінуацыі”, - сказаў Францішак 18 студзеня 2016 г., прымаючы дэлегацыю хрысціян з Фінляндыі. Ужо на працягу амаль 30 гадоў у Рым прыбываюць прадстаўнікі лютэран, праваслаўных і католікаў гэтай краіны, каб пакланіцца св. Генрыху, заступніку Фінляндыі.

“У свеце, разрываным канфліктамі і адзначаным секулярызмам і абыякавасцю, мы пакліканы разам удзельнічаць у абвяшчэнні Езуса Хрыста, становячыся ўсё больш і больш надзейнымі сведкамі адзінства і будаўнікамі міру і паяднання”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.