2016-01-15 14:55:00

Энцыкліку “Laudato si’” абмеркавалі ў ААН


15 студзеня 2016 г. у Жэневе адбылося спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае энцыкліцы папы Францішка на тэму экалогіі “Laudato si’”. Сустрэча была арганізавана пастаяннай місіяй Апостальскай Сталіцы пры ААН. 

Падчас яе з дакладам выступіў старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” кардынал Пітэр Тарксан. Вяртаючыся да пытання Пантыфіка: “якую планету мы хочам пакінуць тым, хто прыйдзе пасля нас?”, пурпурат падкрэсліў, што надзея на будучыню Зямлі палягае на людзях, здольных станоўча паўплываць на сітуацыю.

Пачаткам гэтага працэсу, на думку прадстаўніка Святога Пасаду, можа стаць рэалізацыя пагадненняў, дасягнутых падчас сёлетняй Парыжскай канферэнцыі па клімаце. Па словах кардынала Тарксана, менавіта з надзеяй на лепшую будучыню Святы Айцец прапануе канцэпцыю інтэгральнай экалогіі – экалогіі, якая ўлічвае чалавечыя і сацыяльныя аспекты крызісу. 








All the contents on this site are copyrighted ©.