2016-01-06 13:50:00

Пантыфік: у Езусе ўсё чалавецтва знаходзіць сваё адзінства


Аб місійнай прыродзе Касцёла нагадаў папа Францішак 6 студзеня 2016 г. у Ватыкане падчас Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Ён адзначыў, што сёння многія людзі нясуць у сваіх сэрцах жаданне Бога і чакаюць, каб Касцёл паказаў зорку, якая вядзе да Бэтлеему – крыніцы “святла, што прыцягвае кожнага чалавека і накіроўвае народы на шлях міру”. 

Перад св. Імшой. Папа ў працэсіі прайшоў праз цэнтральны нэф ватыканскай базылікі і спыніўся перад фігуркай Дзіцятка Езуса, якую пацалаваў. Эўхарыстыю канцэлебравалі кардыналы, іерархі з Рымскай курыі і дзесяткі святароў.
 
У сваёй гаміліі Пантыфік узгадаў знакамітую фразу св. Амброзія аб Касцёле, як „mysterium lunae” – выпраменьваючым не свой уласны бляк, але святло Хрыста. Францішак падкрэсліў, што яно неабходна хрысціянам, каб мець магчымасць рашуча адказаць на атрыманае пакліканне. Прыкладам прысутнасці зерняў праўды ў свеце з’яўляюцца біблійныя Мудрацы, якіх Бог запрасіў пазнаць Яго як добрага і вернага Айца.

“Калі мы стаім перад Езусам, больш няма дзялення па прыкмеце расы, мовы і культуры: у гэтым Дзіцяці ўсё чалавецтва знаходзіць сваё адзінства. Задача ж Касцёла, у прызнанні і паказанні выразным чынам жадання Бога, якое кожны нясе ў сабе”, - сказаў Святы Айцец.

Звяртаючыся да сённяшняга Евангелля, Францішак заклікаў шукаць знакі Бога, прачытаць іх і тым самым зразумець Яго волю. “Сапраўдная мудрасць схаваная ў абліччы гэтага Дзіцяці. Менавіта тут, у прастаце Бэтлеема, Касцёл знаходзіць сінтэз свайго жыцця”, - завяршыў сваю гамілію Папа.

Падчас літургіі адбылася працэсія з дарамі, у якой ішлі сем’і, першая – з двума, а другая – з чатырма дзецьмі.

Перад папскай гаміліяй былі абвешчаны даты самых важных касцёльных урачыстасцяў і святаў у 2016 годзе: Папяльцовая серада прыпадае сёлета на 10 лютага, Вялікдзень – на 27 сакавіка, Унебаўшэсце – на 5 мая, Найсвяцейшай Тройцы – на 15 мая, Цела і Крыві Хрыста – на 26 мая, Першая нядзеля Адвэнту – на 27 лістапада.

Пасля благаслаўлення ўсе праспявалі марыйную антыфону „Alma Redemptoris Mater” і калядны спеў “Adeste, fideles”.








All the contents on this site are copyrighted ©.