2016-01-01 14:32:00

Пантыфік заклікаў адмовіцца ад фальшывага нейтралітэту


“Ласка Хрыста стымулюе нас, стаць яго супрацоўнікамі ў пабудове свету, што з’яўляецца больш справядлівым і братнім, дзе кожны чалавек і кожная істота могуць жыць у спакоі, гармоніі першапачатковага Божага стварэння”, - сказаў Папа 1 студзеня 2016 г. падчас св. Імшы ў ватыканскай базыліцы ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.

Святы Айцец, каментуючы літургічныя чытанні, падкрэсліў, што паўната часу, гэта рэалізацыя гісторыі праз прыйсце Хрыста, асабістую прысутнасць Бога ў нашай гісторыі. Ён адзначыў, што паўната часу, здаецца, разбурацца ў абліччы шматлікіх форм несправядлівасці і насілля, якія штодзённа прыносяць шкоду чалавецтву. Але гэта вялікая хваля не можа зрабіць нічога супраць акіяну міласэрнасці, які залівае наш свет. “Мы ўсе пакліканы паглыбіцца ў гэты акіян, каб адрадзіць сябе, пераадолець абыякавасць, што перашкаджае салідарнасці, і адмовіцца ад фальшывага нейтралітэту, які перашкаджае ўзаемнаму абмену”, - сказаў Францішак.

Пантыфік нагадаў, што Марыя з’яўляецца Сталіцай Мудрасці, з якой трэба чэрпаць для паслядоўнай інтэрпрэтацыі вучэння Езуса і зразумення сэнсу падзей, якія тычацца асабіста нас, нашых сем’яў, нашых краін і ўсяго свету. 

“Абдымі нам сваім благаслаўленнем у гэты дзень, прысвечаны Табе. Адкрый нам аблічча Твайго Сына Езуса, Які дае ўсяму свету міласэрнасцьі спакой”, - звярнуўся ў завяршэнні сваёй гаміліі Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.