2015-12-31 15:20:00

Бэнэдыкту XVI падарылі святочны канцэрт


Прымаючы ўдзел у 40-ым Міжнародным кангрэсе “Pueri Cantores” у Рыме моладзевы хор катэдральнага касцёла ў нямецкім Айхштэт даў канцэрт для Бэнэдыкта XVI. У студыі Ватыканскага радыё ў Ватыканскіх садах калектыў выканаў калядныя песні.

Сорак маладых харыстаў пад кіраўніцтвам дырыжора Крысціяна Хейса спявалі песні Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Брамса, Брытэна, а таксама твор “О, ты радасны” аўтараства кс. Георга Ратцынгера, брата Папы на пенсіі, які таксама прысутнічаў на канцэрце. Для маладых музыкантаў канцэрт стаў вялікім сюрпрызам. Яны даведаліся аб ім за дзень да правядзення. “Радасць была напісана на твары, і гэта можна было таксама пачуць”, - сказаў адзін з удзельнікаў канцэрта.

У завяршэнні Бэнэдыкт XVI падзякаваў за “падарунак”, пажадаў гасцям прыемнага знаходжання ў Рыме і павіншаваў іх з надыходзячым Новым Годам.








All the contents on this site are copyrighted ©.