2015-12-30 11:18:00

Папа заклікаў маліцца за ахвяр паводак на трох кантынентах


Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў ад паводак, якія на працягу апошніх дзён абрынуліся на ЗША, Вялікабрытанію і краіны Паўднёвай Амерыкі, асабліва Парагвай. Вынікам прыроднага катаклізму сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і разбураныя дамы. “Няхай Пан дасць суцяшэнне гэтым народам, а братэрская салідарнасць будзе падтрымкай у іх патрэбах”, - пажадаў Папа 30 снежня 2015 г. напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Прычынай паподак сталі няспынныя дажджы. Паводле метэаролагаў яны звязаны з феноменам “Эль-Нінья” – фазай калыхання тэмпературы верхняга слою вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага Акіяну, пры якім вобласць нагрэтых вод перамяшчаецца на ўсход. Гэта з’ява ўплывае на напрамак вятроў, а таксама выклікае праліўныя дажджы.








All the contents on this site are copyrighted ©.