2015-12-29 13:22:00

У Рыме сабраліся тысячы харыстаў з усяго свету


Пад дэвізам “Спявайце надзею, якая ў вас”, у Рыме праходзіць 40-ы Міжнародны кангрэс “Pueri Cantores”. Ён працягнецца да 1 студзеня 2016 г. Больш за 6 тыс. маладых харыстаў з усяго свету пажадалі такім чынам адзначыць пачатак Юбілейнага Года Міласэрнасці. Праграма кангрэса прадугледжвае, у прыватнасці, праход праз Святыя Дзверы ў ватыканскай базыліцы. Таксама маладыя выканаўцы возьмуць удзел у набажэнствах у рымскіх храмах, дзе ў іх выкананні прагучаць спевы на розных мовах. 31 снежня іх прыме на аўдыенцыі папа Францішак.

Міжнародная федэрацыя “Pueri Cantores”, якая з’яўляецца касцёльным рухам, вядомым ва ўсім свеце, дзейнічае ў 35 краінах. Менавіта яна з’яўляецца галоўным арганізатарам кангрэсу ў Рыме. “Pueri Cantores” – гэта хоры розных катэдральных і парафіяльных касцёлаў, навучальных устаноў з усяго свету. Яны аб’ядноўваюць маладых людзей, выхаваных на хрысціянскіх каштоўнасцях і добрай музыцы. 

“Часта, музыка становіцца для іх спосабам зносін з Богам, мовай зносін, медытацыі, малітвы. Яны спяваюць амаль кожную нядзелю падчас літургіі, а таксама ладзяць канцэрты”, - патлумачыў кіраўнік Міжнароднай федэрацы “Pueri Cantores”, кс. Роберт Тырала. “Мы прыехалі з розных краін, каб сустрэцца з папам Францішкам, каб умацаваць сваю веру падчас Юбілейнага года, каб праспяваць не толькі надзею, што ўнутры нас, але і тое, што Бог міласэрны. І мы жадаем адчуць гэту міласэрнасць, мы хочам абвяшчаць яе, з ёй мы хочам ісці туды, дзе працуем кожны дзень”, - дадаў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.