2015-12-29 15:43:00

Брама Міласэрнасці дапамагае сем’ям адкрыцца для іншых


Праходжанне праз Браму Міласэрнасці забавязвае кожную сям’ю адкрыць дзверы свайго дома для патрабуючых. Гэта падкрэсліў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і. Яна арганізавала святкаванне Юбілею Сем’яў у Ватыкане 27 снежня 2015 г. Гэта было першае юбілейнае мерапрыемства, прызначанае для пэўнай катэгорыі вернікаў, што паказвае, наколькі важныя для Касцёла сем’і.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кіраўнік дыкастэрыі нагадаў, што сказаў Папа тыдзень таму ў сваім звароце да Рымскай курыі: “Бессэнсоўна адчыняць Святыя Дзверы ва ўсіх базыліках свету, калі нашы сэрцы закрытыя для любові”. Паводле арцыбіскупа, гэтыя словы таксама могуць быць ужытыя да сем’яў.

“Менавіта таму праходжанне праз Дзверы катэдраў з сем’ямі абавязвае іх да адкрыцця сваіх дамоў, каб шукаць тых, хто мае патрэбу ў міласэрнасці, і не толькі прыняць уласным жыццём Божую міласэрнасць, але і прыняць у сваім доме ўсіх тых, хто стукаецца ў яго дзверы, і патрабуюць увагі, адкрытасці і словаў надзеі”, - сказаў арцыбіскуп Палья. Ён падкрэсліў, што праз Святыя Дзверы павінны прайсці ўсе сем’і, таксама і тыя, што перажываюць праблемы. “Патрэбна братэрства ўсіх сем’яў, каб мець магчымасць будаваць больш спакойны і справядлівы свет”, - дадаў ватыкаснскі іерарх. На яго думку, самі сем’і павінны дапамагаць адна адной. “Ні адна сям’я не знаходзіцца ў настолькі дрэнным стане, каб не магчы быць міласэрнай да іншых, і ніводная не адчувае сябе настолькі добра, каб не патрабаваць міласэрнасці і даць яго іншым”, - сказаў арцыбіскуп Палья.








All the contents on this site are copyrighted ©.