2015-12-29 12:12:00

11 кардыналаў дасягнуць 80-гадовага ўзросту ў 2016 годзе


Да канца 2016 г. 11 кардыналаў дасягнуць узросту 80 гадоў і страцяць права выбару Пантыфіка на магчымым канклаве, група кардыналаў-выбаршчыкаў будзе налічваць 106 асоб. На сённяшні дзень Калегія кардыналаў складаецца з 216 асоб, у тым ліку 117 выбаршчыкаў і 99 старэйшых за 80 гадоў. У гэтым пытанні абавязвае рэгуляванне, якое ўвёў папа Павел VI у 1973 г. Ён вырашыў, што колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў не павінна перавышаць 120.

У 2016 г. 80-гадовы ўзрост дасягнуць: 27 лютага, Роджэр Майкл Махоні з ЗША; 14 красавіка, Іван Дыяс з Індыі; 16 мая, Карл Леман з Германіі; 15 чэрвеня, Уільям Джозэф Левада са Злучаных Штатаў; 16 чэрвеня, Энтані Алубунмі Акагі з Нігерыі; 24 жніўня, Антоніа Марыя Роўка Варэла з Іспаніі; 18 кастрычніка, Хаймэ Лукас Артэга Аламіна з Кубы; 31 кастрычніка Нікалас дэ Хесус Лопэс Радрыгес з Дамініканскай Рэспублікі; 18 лістапада, Эніа Антанэлі з Італіі; 28 лістапада Тэадор-Адрыен Сар з Сенегалу.

Акрамя таго, 9 кардыналаў дасягнуць 90-гадовага ўзросту: 1 студзеня, Хасэ Мануэль Эстэпа Льяўрэнс з Іспаніі; 2 лютага, Мігель Абандо Брава з Нікарагуа; 7 лютага, Эстаніслао Эстэбан Карліч з Аргентыны; 23 лютага, Луіджы дэ Магістрыс з Італіі; 24 сакавіка Дэсманд Конэл з Ірландыі; 14 жніўня Агасціна Качавілан з Італіі; 21 жніўня, Марыян Яворскі з Украіны; 15 снежня Эмануэль Вамала з Уганды; 23 снежня, Хорхе Артура Медзіна Эстэвэс з Чылі.








All the contents on this site are copyrighted ©.