2015-12-28 11:24:00

Францішак спачувае ахвярам трагедый на Філіпінах і ў Нігерыі


Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Філіпін і Нігерыі у связі з трагедыямі якія здарыліся там некалькі дзён таму. У першым выпадку гаворка ідзе пра напад ісламістаў на хрысціянскую вёску Мінданаа, на поўдні краіны. У выніку тэракту, які здарыўся 23 снежня 2015 г. занігулі 5 чалавек і каля 10 атрымалі раненні. 

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб міры ў гэтым рэгіёне. Ён таксама заклікаў усіх “адмовіцца ад насілля, што здзейсняецца ў імя Бога, які з’яўляецца любоўю” і папрасіў аб “ласцы Божага суцяшэння і міласэрнасці для ўсіх, каго закранула гэта трагедыя”, гаворыцца ў спачувальным пасланні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Францішак таксама запэўніў у сваёй малітве сем’і ахвяр выбуху цыстэрны з газам, які адбыўся 24 снежня 2015 г. у горадзе Ннэві, у Нігерыі. У выніку трагедыі загінулі каля 100 чалавек. Святы Айцец даверыў іх душы міласэрнасці Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.