2015-12-28 13:01:00

Ватыканскі іерарх аб галоўных падзеях 2015 года


Вынікі адыходзячага 2015 года падвёў адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў папы Францішка, субстытут Дзяржсакратарыяту арцыбіскуп Анджэла Бэчу. У першую чаргу высокі ватыканскі іерарх адзначыў важнасць устанаўлення Святы Айцом Юбілейнага Году Міласэрнасці.

“Тое, што мяне найбольш уразіла і што захоўваю ў памяці, гэта момант, калі Папа паведаміў мне пра гэта, пазнаёміў з ідэяй устанаўлення Святога Года. Я бачыў у ім вялікую радасць, бо ён разумеў і разумее, што дае свету ўнікальную магчымасць: адчуць міласэрнасць Бога”, - падзяліўся сваім думкамі з Ватыканскім радыё арцыбіскуп.

Паводле слоў іерарха, Пантыфік не заклапочаны прыцягненнем “акіянічных хваляў” людзей ў Рым. Менавіта таму ён пажадаў, каб Брамы Міласэрнасці былі адчынены ва ўсіх дыяцэзіях свету. “Ён заклапочаны тым, каб кожны меў магчымасць з лёгкасцю адчуць на сябе дабрыню, міласэрную любоў Бога”, - дадаў субстытут.

Узгадваючы пра кастрычніцкі Сінода Біскупаў на тэму сям’і, ён адзначыў, што “сінадальны стыль” павінен пранікнуць ва ўсе ўзроўні жыцця Касцёла: у парафіі, душпастрыскія і святарскія рады, дыяцэзіі. На яго думку неабходна, каб там існавала магчымасць выказваць меркананні і каб кожны вернік адчуваў сваю адказнасць на этапе распрацоўкі дакументаў ці ў моманты прыняцця рашэнняў. Адначасова з магчымасцю выказвацца неабходна таксама быць здольнымі прымаць меркаванні іншых. Такое “адзінства”, паводле арцыбіскупа Бэчу, не азначае адмаўленне ад улады, якая павінна ўмешвацца, каб абагульняць розныя прапановы, што аднак, няпроста.

Субстытут Дзяржсакратарыяту, падкрэсліў, што Папа заклапочаны не толькі рэформай Рымскай курыі, якую цвёрда намераны працягваць, але ў першую чаргу дэхрысціянізацыяй свету, адчужэннем хрысціянскіх каштоўнасцяў, пераследам хрысціян. “Так, мы клапоцімся пра рэструктурызацыю курыі, але імкнёмся не вельмі засяроджвацца на саміх сябе, пашыраем позірк на ўвесь свет і адчуваем тэрміновую патрэбу ў распаўсюджванні Божага Слова”, - сказаў адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Пантыфіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.