2015-12-26 13:15:00

Выдадзены папскі памятны абразок на Божае Нараджэнне


“Будзем радавацца ў дзень нашага збаўлення”, - гэтыя словы з гаміліі папы Льва Вялікага Святы Айцец пажадаў размясціць на традыцыйным памятным абразке, які быў падрыхтаваны Ватыканскім выдавецтвам, з нагоды Божага Нараджэння. Яго ўпрыгожвае рэпрадукцыя гравюры “Адарацыя Пана Езуса анёламі”, выкананай італьянскім мастаком Карла Марата ў тэхніцы аквафортэ. Пад подпісам Пантыфіка размешчаны лагатып Юбілейнага Году Міласэрнасці.

Карла Марата быў адным з самых значных італьянскіх мастакоў і архітэктараў XVII ст. Вядомасць да яго прыйшла ў 1650 г. Марата быў прадстаўлены папу Аляксандру VII – вялікаму аматару мастацтва. Менавіта падчас яго пантыфікату была пабудавана каланада на плошчы св. Пятра і шэраг важных будынкаў і касцёлаў у Вечным горадзе. Пантыфік актыўна забяспечваў мастака замовамі, якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць шматлікія памяшканні Ватыкана і Рыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.