2015-12-23 13:50:00

Францішак падтрымаў абаронцаў сям’і ў Славеніі


Папа Францішак падтрымаў Касцёл у Славеніі ў справе абароны інстытута сям’і. Напярэдадні агульнацыянальнага рэферэндума аб наданні афіцыйнага статуса аднаполым саюзам і права ўсынаўляць дзяцей, які прайшоў тут 20 снежня 2015 г. Святы Айцец даслаў мясцовым біскупам ліст у якім запэўніў у сваёй малітве і нагадаў пра важнасць сям’і і барацьбы за сям’ю, распавёў дапаможны біскуп Люблянскай архідыяцэзіі Франц Шуштар.

Рэферэндум быў ініцыяваны славенскімі апазіцыйнымі партыямі. Яшчэ вясной 2015 г. мясцовым парламентам быў прыняты закон аб аднаполых саюзах, аднак пасля ўсенароднага апытання, ён павінен быць ануліраван. Супраць увядзення закона прагаласавалі 63,12% удзельнікаў рэферэндума.

Біскуп Франц Шуштар распавёў Ватыканскаму радыё, што на працягу апошніх гадоў абронцы сям’і павінны былі правесці вельмі актыўную працу, каб не дапусціць зацвярджэння “дэфармаванага вобразу сям’і”. “Таксама і мы, біскупы, занялі вельмі ясную пазіцыю ў гэтай справе. Гэта аказалася вельмі карысна: гэта мабілізавала свецкіх вернікаў, якія пачалі актыўна выступаць на карысць сям’і. Гэта не была акцыя “супраць” кагосьці, але “для” людзей, сем’яў і дзяцей”, - сказаў ён. 

Іерарх распавёў, што дзеля абароны сям’і было праведзена мноства ініцыятыў, канферэнцый, прадэманстравана шмат фільмаў, а таксама праведзена праца ў інтэрнэце. Ён выказаў падзяку каталіцкім СМІ, якія актыўна ўдзельнічалі ў пашырэнні інфармацыі аб важнай ролі сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.