2015-12-23 13:25:00

У Ватыканскім банку закрыты каля 5 тыс. рахункаў


Каля 4800 банкаўскіх рахункаў былі закрыты ў Інстытуце рэлігійных спраў (Ватыканскім банку) у рамках барацьбы з адмываннем грошай, паінфармаваў кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы Рэнэ Брульхарт у інтэрв’ю італьянскаму выдынню “La Repubblica”. Ён адзначыў, што ў Ватыкане працягваецца ўвядзенне еўрапейскіх стандартаў празрыстасці фінансавых структур. “За тры гады актыўнай працы, пры ўнутраным супрацоўніцтве і неабходнай палітычнай падтрымцы, мы пабудавалі сістэму, якая функцыянуе дзеля гарантавання празрыстасці фінансаў Святога Пасаду, у тым ліку Інстытута рэлігійных спраў”, - сказаў ён.

Кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі падзяліўся, што са студзеня па верасень 2015 г. было зарэгістравана 329 падазроных аперацый і “замарожана” каля 11 млн. еўра, адносна якіх праводзяцца неабходныя праверкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.