2015-12-22 11:27:00

Прадстаўлены сімвалы візіту Папы ў Мексіку


Візіт Святога Айца ў Мексіку пройдзе пад дэвізам “Папа Францішак: місіянер міласэрнасці і міру”. Сімвалы Апостальскага падарожжа Пантыфіка, якое пройдзе 12-18 лютага 2016 г. былі прадстаўлены мексіканскім епіскапатам.

Дэвіз візіту пакліканы аб’яднаць галоўныя тэмы пантыфікату Францішка: міласэрнасці, справядлівасці, адказнасці, міру і надзеі. Дэвіз нагадвае, што Папа выходзіць насустрач усім, як місіянер міласэрнасці, асабліва да патрабуючых, каб дапамагчы ім сустрэць любоў Божую і Яго мірную прысутнасць у гэтым свеце, гаворыцца на сайце мексіканскага епіскапату.

Лагатып падарожжа аб’ядноўвае контуры Мексікі, а таксама профіляў Святога Айца і Маці Божай Гвадэлупскай, выкананыя ў колерах мексіканскага флага: белым, чырвоным і зялёным.

Аб сваім візіце ў Мексіку Пантыфік абвясціў 12 cнежня 2015 г. падчас св. Імшы ў свята Маці Божай Гвадэлупскай, якую цэлебраваў у ватыканскай базыліцы. Гаворка ідзе пра дванаццатае падарожжа Францішка за межы Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.