2015-12-22 09:38:00

Кардынал Паралін памоліцца з нарказалежнымі асобамі


22 снежня 2015 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін узначаліць св. Імшу для асобаў залежных ад наркотыкаў, якія праходзяць лячэнне ў Італьянскім цэнтры салідарнасці імя кс. Марыё Пікі ў Рыме, а таксама для членаў іх сем’яў. У Эўхарыстыі прымуць удзел некаторыя бежанцы, якія знайшлі прытулак у гэтай каталіцкай структуры.

“Мы вельмі ганарымся і радуемся за нашых хлопцаў, таму што першы супрацоўнік папы Францішка пажадаў адсвяткаваць Божае Нараджэнне разам з мноствам людзей, якія штодзённа вядуць барацьбу за тое, каб выйсці са шматлікіх формаў залежнасці, у першую чаргу наркатычнай. Гэта будзе таксама нагодай для прывітання тых, хто завяршыў шлях рэабілітацыі ў нашым цэнтры і вярнуўся да жыцця”, - распавёў кіраўнік структуры Рабэрта Мінэа.

За больш чым 45 гадоў сваёй дзейнасці, Італьянскі цэнтр салідарнасці імя кс. Марыё Пікі, некалькі разоў сустракаў Паўла VI і св. Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.