2015-12-22 10:03:00

Ватыканскі кардынал: хрысціянства – гэта не субкультура


Назіраючы сёння за публічным жыццём можа скласціся ўражанне, што вялікія праблемы ствараюць перш за ўсё знакі рэлігійнага характару. Праявай гэтага з’яўляецца моцная тэнтэнцыя да пераносу рэлігіі з грамадскага жыцця да прыватнай сферы кожнага чалавека, або да сферы субкультуры, заўважыў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю швейцарскаму каталіцкаму выданню “SonntagsBlick”.

Кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што часцей за ўсё падобнае стаўленне прадыктавана талерантнасцю, якую неабходна аказваць у адносінах да іншых рэлігій. Паводле пурпурата, гаворка ідзе пра “пагібельную памылку”, бо нават большасць мусульман у Швейцарыі бачыць пагрозу не ў хрысціянстве, але ў паўсюднай секулярызацыі і прыбіранні ўсялякіх рэлігійных сімвалаў з публічнага жыцця.

Кардынал Кох перакананы, што рэлігія павінна заняць трывалае месца ў публічнай сферы. “Толькі такім чынам грамадства зможа зрабіць істотны ўклад у справу міру паміж веравызнаннямі”, - сцвердзіў ён.

Пурпурат распавёў пра выпадкі, калі мусульмане адпраўляюць сваіх дзяцей на каталіцкія заняткі рэлігіі, каб там атрымалі адпаведныя рэлігійныя веды, “паколькі грамадства, якое з’яўляецца глухім да рэлігійных каранёў і скідвае рэлігію да ўзроўню субкультуры, аказваецца няздольным да дыялогу культур і веравызанняў”.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што рэлігія з’яўляецца элементам культуры, пра што сведчыць напрыклад публічнае выкарыстанне сімвалаў звязаных з Божым Нараджэннем. Паводле яго слоў, забыццё аб хрысціянскіх каранях Еўропы ставіць пад пытанне ўсю яе гістарычную культуру. Ён нагадаў, што большасць швейцарцаў з’яўляюцца хрысціянамі, а згодна з дэмакратычнымі прынцыпам, большасць павінна карыстацца іншай пашанай, у тым ліку ў адносінах і да Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.