2015-12-21 14:20:00

Святы Пасад: новыя прызначэнні ў медыйных структурах


21 снежня 2015 г. папа Францішак прызначыў новага кіраўніка Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра (CTV) і новага намесніка кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 

Ватыканскае тэлебачання ўзначаліў Стэфана Д’Агасціні, да гэтага часу яго тэхнічны дырэктар, адказны за большую частку прамых трансляцыі з падзей з удзелам Святога Айца. Да 27 чэрвеня 2015 г. гэту пасаду займаў кс. Дарыё Вігано, прызначаны прэфектам нядаўна створанага Сакратарыяту па камунікацыі Святога Пасаду.

Новым намеснікам кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы з 1 лютага 2016 г. стане 55-гадовы амерыканскі медыйны эксперт Грэг Бёрк. У чэрвені 2014 г. ён быў прызначаны кансультантам Дзяржсакратарыяту па камунікацыйным стратэгіям. Бёрк з’яўляецца амерыканскім журналістам. Ён працаваў у якасці ватыканскага і італьянскага карэспандэнта канала “Fox News”; быў рэпарцёрам і публіцыстам амерыканскага часопіса “Time”; з’яўляецца членам каталіцкай супольнасці “Opus Dei”.

19 снежня Святы Айцец прызначыў таксама 57-гадовага ірландскага святара кс. Пола Тая, да гэтага часу сакратара Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, на пасаду сакратара Папскай рады па культуры і адначасова надаў яму біскупскую годнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.