2015-12-18 14:32:00

У Ватыкане прагучала апошняе адвэнтавае казанне


Натхненнем для апошняга адвэнтавага казання ў Ватыкане, якое прагучала 18 снежня 2015 г. для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі, стаў 8-ы радзел саборнай дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл “Lumen Gentium”, прысвечаны Марыі. Разам з тытулам Маці Бога і вернікаў, другой фундаментальнай катэгорыяй, якую Сабор выкарыстаў для ілюстрацыі яе ролі з’яўляецца “Благаслаўлёная Дзева”, нагадаў прапаведнік Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса.

Ён звярнуўся да вучэння Айцоў Касцёла і адзначыў, што, напраклад, св. Амброзій назвываў Маці Божую правобразам Касцёла ў парадку веры, міласэрнасці і дасканалага саюзу з Хрыстом. А св. Аўгустын лічыў Марыю “выключным” членам Касцёла. Яшчэ адной навінкай марыялогіі ІІ Ватыканскага Сабору быў акцэнт на веры Марыі, што падкрэслівае яе асабісты ўклад у Таямніцу збаўлення.

Айцец Канталемеса лічыць, што пры рознасці поглядаў на Марыю з боку католікаў і пратэстантаў, іх можа аб’яднасць экуменічная дыскусія адносна яе тытулаў і ролі як “Маці ўсіх вернікаў” і “Маці збаўлення”. Капуцын заклікаў прызнаць той факт, што часта, асабліва ў апошнія стагоддзі, католікі спрыялі таму, што вобраз Марыі, створаны імі, быў непрымальны для пратэстантаў. З боку ж пратэстантаў таксама існаваў радыкальны рацыяналізм у падыходзе да Марыі, што прывяло да яе выключэння “з тэалагічнай сцэны”.

Прапаведнік выказаў надзею, што ў адзін цудоўны дзень, ў не занадта аддаленай будучыні, і католікі, і пратэстанты аб’яднаюцца для супольнага шанавання Марыі.

У завяршэнні свайго казання айцец Канталамеса нагадаў, што ІІ Ватыканскі Сабор прадставіў Марыю, як Маці і Браму міласэрнасці. Праз яе Божая міласэрнасць, з Езусам Хрыстом, увайшла ў свет, і цяпер яна сама з’яўляецца Брамай, праз якую мы ўваходзім у прастору Божай міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.