2015-12-18 12:57:00

Бэнэдыкт XVI выдаў неапублікаваныя гаміліі


Бэнэдыкт XVI вырашыў выдаць неапублікаваныя дагэтуль гаміліі з Пэнтлінг. Папа на пенсіі пастаянна пражываў у гэтым маленькім горадзе ў 1969-1977 гадах, калі быў прафесарам тэалогіі Рэгенсбургскага ўніверсітэта. Ён прыязджаў туды і пазней, паколькі да сённяшняга дня там знаходзіцца яго прыватны дом, дзе пасля завяршэння працы ў Кангрэгацыі Веравучэння ён збіраўся пасяліцца.

“Я падумаў, што гэта магло б стаць прыемным для іншых, а не толькі для жыхароў Пэнтлінг, пайсці са мной, так бы мовіць, на нядзельную св. Імшу, каб слухаць Пана” – напісаў Бэнэдыкт XVI у кароткім увядзенні да публікацыі. Ён выказаў надзею, што гаміліі дапамогуць у разуменні і рэалізацыі слоў Евангелля.

Кніга выйшла па-італьянску ў Ватыканскім выдавецтве (LEV).








All the contents on this site are copyrighted ©.