2015-12-15 13:47:00

Пантыфік ухваліў кананізацыйныя і беатыфікацыйныя дэкрэты


14 снежня 2015 г., падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа ўхваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца пяці кананізацыйных і дванаццаці беатыфікацыйных працэсаў. 

У першым выпадку гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: шведскай законніцы Элізабэты Хэзэльблат; кс. Уладзіслава Букавінскага, ураджэнца ўкраінскага Бердычава, які ў савецкія часы працаваў у казахстанскай Карагандзе; трох італьянскіх законніц: Марыі Чэлесты Кростароза, Марыі ад Езуса і Італы Мэла. Ухваліўшы зацвярджэнне дэкрэтаў, Францішак тым самым згадзіўся на кананізацыю гэтых пяці асоб.

Пантыфік таксама ўхваліў рашэнне аб прызнанні гераічнасці цнотаў і тым самым зацвердзіў беатыфікацыю: італьянсканга кардынала Анджэла Рамазоці; індыйскага святара Джозэфа Вітаяціл; іспанскага святара Хасэ Марыя Арысмендзіар’ета; італьянскага законніка Джавані Ск’ява; італьянскага законніка Венанцыа Марыя Квадры; амерыканскага законніка Гульельма Ганьён; партугалкі Тэрэзы Розы Фердынанды дэ-Салдэнья Алівейра э-Суза; іспанкі Марыі Эміліі Рыкэльмэ Саяс; іспанскай законніцы Марыі Эсперансы дэ ла Крус; польскай законніцы Эмануэлі Марыі Магдалены Кальб; свецкага верніка з Швейцарыі Нікалаўса Вольфа; італьянскага верніка, вязня канцлагера Хэрсбруку, Тэрэзіа Алівэлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.