2015-12-14 15:17:00

Прэзідэнт Шры-Ланкі з візітам у Пантыфіка


14 снежня 2015 г. у ватыканскім Апостальскім палацы Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысена. Пасля спаткання з Пантыфікам палітык правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчнага абмену думкамі, бакі ўзгадалі візіт Святога Айца ў Шры-Ланку ў студзені 2014 г. Размова ішла таксама пра пэўныя аспекты найноўшай гісторыі краіны і мірны працэс, які вядзецца тут, у надзеі на стабільную сацыяльную гармонію. Акрамя таго, быў падкрэслены ўклад Каталіцкага Касцёла ў розных сектарах грамадства і важнасць міжрэлігійнага дыялогу. Адбыўся таксама абмен думкамі па тэме навакольнага асяроддзя і ацэнкі вынікаў Канферэнцыі па зменах клімату, якая нядаўна завяршылася ў Парыжы.








All the contents on this site are copyrighted ©.