2015-12-14 11:09:00

Папа заснаваў камісію па касцёльных медыцынскіх структурах


Папа Францішак, беручы пад увагу асаблівыя цяжкасці, якія ў апошні час перажываюць касцёльныя структуры ў галіне аховы здароўя, прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнай камісіі па іх справах і даручыў арганізацыйныя пытанні па яе стварэнні кардыналу Дзяржсакратару Пьетра Параліну. Аб гэтым гаворыцца ў адпаведным рэскрыпце Святога Айца, які быў падпісаны ім 7 снежня 2015 г. 

Камісія па дзейнасці публічных юрыдычных касцёльных асоб у галіне аховы здароўя, заклікана дапамагчы у больш эфектыўным кіраванні іх працай, клапаціцца аб захаванні іх маёмасці і харызматаў іх заснавальнікаў.

Яна будзе складацца са старшыні і шасці экспертаў у пытаннях здароўя, нерухомасці, кіравання, эканомікі і фінансаў. Яны будуць прызначаны пазней. Камісія будзе падпарадкоўвацца непасрэдна Дзяржсакратарыяту, а ў выпадках, калі ўзнікне неабходнасць продажу ці рэарганізацыі гэтых структур, яна будзе супрацоўнічаць з адпаведнымі дыкастэрыямі Рымскай курыі, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца дадзеныя пытанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.