2015-12-12 12:05:00

Перапынак у ватыканскім судовым працэсе


Прынамсі два месяцы будзе трываць перапынак у судовым працэсе, які вядзецца ў Ватыкане па справе злачынства здабыцця і распаўсюджвання канфідэнцыйных дакументаў. Ён выкліканы неабходнасцю правядзення экспертыз, што было пастаноўлена Трыбуналам 7 снежня 2015 г.

Судовы працэс вядзецца адносна пяці чалавек. Трох з іх абвінавачваюць у стварэнні арганізаванай злачыннай арганізацыі, з мэтай здзяйснення некалькіх злачынстваў па распаўсюдзе інфармацыі і дакументаў, якія тычацца фундаментальных інтарэсаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Двух іншых – у падбухторванні і аказанні ціску ў мэтах атрымання інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару і выкарыстання іх пры публікацыі кніг.








All the contents on this site are copyrighted ©.