2015-12-10 14:42:00

Францішак засмучаны смерцю двух кардыналаў


Папа глыбока засмучаны смерцю двух кардыналаў Каталіцкага Касцёла: былога арцыбіскупа балівійскага Санта-Крус-дэ-ла-Сьера Хуліа Тэразаса і былога архіпрэсбітэра папскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ Карла Фурна, якія памерлі 9 снежня 2015 г. адпаведна ў Санта-Крус-дэ-ла-Сьера і Рыме. 

“Выказваю мае глыбокія спачуванні пастырам, духавенству і вернікам мясцовага Касцёла”, - напісаў Францішак у спачувальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа найбуйнейшага горада Балівіі. Ён адзначыў, што кардынал Тэразас “з велікадушнасцю і мужнасцю аддаваў сваё жыццё служэнню Евангеллю, справядлівасці і міру”.

Пантыфік адзначыў “каштоўную працу” кардынала Фурна, якую ён на працягу многіх дзесяцігоддзяў веў у Ватыкане, асабліва ў якасці Вялікага магістра Ордэна Святога Гроба і архіпрэсбітэра базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Аб гэтым Святы Айцец напісаў у спачувальнай тэлеграме на імя дэкана Калегіі кардыналаў, абяцаючы сваю малітву за памерлага іерарха.








All the contents on this site are copyrighted ©.