2015-12-10 16:10:00

Артадаксальныя рабіны звярнуліся з лістом да католікаў


Хрысціянства з’яўляецца дарам для народаў і дыялог з ім неабходны, каб працаваць для на карысць адкуплення свету, напісалі 25 артадаксальных рабінаў. Больш за палову аўтараў – выхадцы з Ізраіля, астатнія жывуць у Злучаных Штатах і Заходняй Еўропе.

9 снежня 2015 г. яны абвясцілі сумесны дакумент пад назвай “Споўніць волю нашага Нябеснага Айца: для супрацоўніцтва паміж яўрэямі і хрысціянамі”. Ён спасылаецца на 50-ю гадавіну саборнай дэкларацыі “Nostra Aetate”, аб адносінах Каталіцкага Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій. Яна адзначалася нядаўна. Рабіны падкрэсліваюць своечасовасць саборнага дакументу і засяроджваюцца на сутнасці юдэйска-хрысціянскіх адносін са свайго пункту гледжання.

Гэты тэкст, вытрыманы ў вельмі яўрэйскім духу, спасылаецца на вялікіх рабінаў-настаўнікаў, а таксама прапануе прыняць ў якасці адпраўной кропкі для разважанняў трагедыю Халакоста. Для аўтараў, гэта кульмінацыя варожасці паміж хрысціянамі і яўрэямі.

Яны выказалі ўдзячнасць Касцёлу за пацвярджэнне выключнасці Ізраіля ў гісторыі і павагі да канчатковага адкуплення свету. “Сучасныя яўрэі зведалі шчырую павагу і любоў з боку многіх хрысціян праз ініцыятывы дыялогу, сустрэч і канферэнцый па ўсім свеце”, - гаворыцца ў дакуменце. Усё гэта цяпер павінна прывесці яўрэяў да разважання пра месца хрысціян у Божым плане для ўсяго свету, новага тэалагічнага погляду на супрацоўніцтва з хрысціянамі. 

“Мы ўжо не ворагі, але выразна таварышы ў выражэнні найважнейшых маральных каштоўнасцяў для выжывання і дабрабыту чалавецтва”, - гаворыцца ў дакуменце.

Тэкст рабінаў змяшчае шмат іншых важных спасылак на юдэйскую традыцыю. На думку аўтараў, “супрацоўніцтва паміж намі не прымяншае, у любым выпадку, адрозненняў, якія захоўваюцца паміж двума супольнасцямі і двума рэлігіямі”. “Мы верым, што Бог выкарыстаў шматлікіх прапаведнікаў, каб выявіць сваю праўду, і пацвярджаем асноўныя этычныя запаведзі, якія ўсе народы маюць адносна Бога”, - напісалі яны.

“Наследуючы Бога, яўрэі і хрысціяне павінен быць узорам служэння, безумоўнай любові і святасці”, - звярнуліся з высновай у завяршэнні дакументу артадаксальныя рабіны. Яны нагадалі, што “мы ўсе былі створаны па святому вобразу Бога, і юдэі, і хрысціяне будуць заставацца вернымі запавету і адыгрываць разам актыўную ролю ў адкупленні свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.