2015-12-08 16:54:00

Пантыфік маліўся ля фігуры Маці Божай у Рыме


8 cнежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, папа Францішак здзейсніў традыцыйны візіт да скульптуры Маці Божай на Іспанскай плошчы ў Рыме. Тут, як і штогод, сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў і вялікая група вернікаў. 

Перад статуяй Панны Марыі, размешчанай на вяршыні “Калоны Беззаганнай”, Францішак прамовіў малітву ў якой прызнаўся, што прыйшоў да Маці Божай “ад імя сем’яў, з іх радасцямі і цяжкасцямі; дзяцей і маладых людзей, адкрытых для жыцця; пажылых людзей, з іх узростам і досведам; (…) хворых і зняволеных, якія перажываюць цяжкасці на сваім шляху”. “Як пастар, я прыйшоў ад імя тых, хто прыбыў з далёкіх зямель у пошуках міру і працы”, - сказаў Пантыфік. “Пад тваім плашчом ёсць месца для ўсіх, таму што ты – Маці Міласэрнасці”, - дадаў ён.

Францішак падзякаваў Божай Маці за тое, што яна суправаджае сучаснага чалавека на шляху да прымірэння і падтрымлівае у кожнай цяжкасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.