2015-12-04 13:21:00

Прэзідэнт Беларусі прыняў арцыбіскупа Гуджэроцці


4 снежня 2015 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, прымеркаванай да завяршэння місіі ватыканскага дыпламата ў краіне, паведаміла “БЕЛТА”. Беларусь прадоўжыць палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам, заявіў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што у перыяд працы арцыбіскупа Гуджэроці ў Беларусі было зроблена нямала ў гэтым напрамку. 

“Ваша місія была сумленнай, адкрытай, прынцыповай, часам нават не дыпламатычнай, а агульначалавечай. Вы да некаторых пытанняў узаемаадносін Беларусі не толькі з Ватыканам, але і з іншымі дзяржавамі падыходзілі, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, нашага народа. І вось за гэта перш за ўсё я вам удзячны”, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён не хаваў, што разлічвае на сустрэчу з папам Францішкам. “У нас будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным чалавекам”, - прызнаўся палітык. “У перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам Рымскім на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю. Чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, з яго паездак, заяў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі да бяднейшых слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама адносна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік”, - дадаў ён.

У сваю чаргу арцыбіскуп Гуджэроцці падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за добрыя словы ў свой адрас і адзначыў: “Для мяне вялікі гонар сустракацца з вамі, і гэта не першы раз. Мы гаварылі заўсёды вельмі шчыра. Мы адчуваем, што любім гэты народ. Любоў азначае, што ўсё можна гаварыць і сардэчна разумець адзін аднаго. Важна ўсё рабіць ад сэрца”.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдыа Гуджэроці поспехаў і выказаў меркаванне, што Апостальскі нунцый многае з беларускага вопыту зможа перанесці на новае месца сваёй дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.