2015-12-04 13:43:00

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Філіпін


4 снежня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Філіпін Бэнігна Акіна, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуанам Камільеры.

У ходзе сардэчных перамоў уздымалася тэма дыялогу паміж рознымі групамі філіпінскага грамадства, а таксама ўкладу Каталіцкага Касцёла ў жыццё краіны. Асаблівая ўвага звярталася на мірны працэс на воставе Мінданаа. Выказваліся пажаданні, каб намаганні ўсіх бакоў маглі забяспечыць стабільны і трывалы мір для гэтага рэгіёна. На тэрыторыі вострава дзейнічаюць сепаратысцкія групоўкі, якія патрабуюць аддзялення паўднёвай часткі Філіпін і заснавання там ісламскай дзяржавы, а таксама некалькі ўзброенных арганізацый, якія вызнаюць камуністычную ідэалогію.

Удзельнікі ватыканскай сустрэчы абмяняліся меркаваннямі на тэму міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, з асаблівай спасылкай на пытанне кліматычных змен у кантэксце міжнароднай Канферэнцыі па клімаце, якая праходзіць зараз у Парыжы.








All the contents on this site are copyrighted ©.