2015-12-02 12:30:00

У Рыме адкрыўся юбілейны цэнтр для прыёму пілігрымаў


У Рыме вырашаюцца апошнія арганізацыйныя пытанні перад пачаткам Юбілейнага Года Міласэрнасці. 1 снежня 2015 г. тут, на прылягаючай да плошчы св. Пятра Віа дэла Канчыліяцыёнэ, адкрыўся Прыёмны цэнтр для пілігрымаў, размешчаны ў Палацы св. Пія X (Palazzo San Pio X). У тым жа будынку будзе арганізаваны інфармацыйны цэнтр для СМІ. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў субстытут у Дзяржсакратарыяце Святога Пасаду, арцыбіскуп Анджэла Бэчу.

У Прыёмны цэнтр будуць звяртацца пасля прыбыцця ў Рым асобы, адказныя за групы, зарэгістраваныя для ўдзелу ў Юбілеі. Яны павінны будуць прадставіць спецыяльны бланк з рэгістрацыйным кодам і іншай інфармацыяй пра сваю групу, каб забраць матэрыялы, звязаныя са Святым Годам.

Па афіцыйных дадзеных, Рым чакае падчас Юбілею Міласэрнасці, які пачынаецца 8 снежня 2015 г. і працягнецца да 20 лістапада 2016 г., да 33 мільёнаў пілігрымаў і турыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.