Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у перыятрычную клініку ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Бангі. Вечарам 29 лістапада 2015 г. па дарозе ў мясцовы архікатэдральны касцёл, Папа заехаў сюды, каб прывітаць маленькіх пацыентаў медыцынскай структуры і перадаць некалькі каробак з лекамі ад ватыканскай педыятрычнай клінікі “Bambino Gesu”, распавёў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Гэты кароткі візіт не быў прадугледжаны ў афіцыйнай праграме Апостальскага падарожжа Францішка.
All the contents on this site are copyrighted ©. |