2015-11-28 10:56:00

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Паўднёвага Судана


Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзідэнта Паўднёвага Судана Салву Кііра. Сустрэча прайшла вечарам 27 лістапада 2015 г. у нунцыятуры ў Кампале, дзе Святы Айцец спыніўся на час свайго прабывання ва Угандзе.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі назваў аўдыенцыю “асаблівым жэстам”, які сведчыць пра ўвагу з якой папа Францішак назірае за пакутнымі падзеямі ў гэтай краіне – самай маладой на ўсім афрыканскім кантыненце. 

Паўднёвы Судан абвясціў аб сваёй незалежнасці ў ліпені 2011 г. За гэты час трывалы мір, аднак, так і не наступіў на яго тэрыторыі, нягледзячы на ідэалы, якія натхнялі з’яўленне краіны: а менавіта прымірэння паміж рознымі народнасцямі, якія яе насяляюць і, пераважна мусульманскім, Суданам. 

Дакладных дадзеных аб рэлігійным складзе насельніцтва Паўднёвага Судану не існуе. Падаецца інфармацыя, што большасць жыхароў захоўвае вернасць традыцыйнымі анімістычным вераванням, але значная часта таксама з’яўляецца хрысціянамі, пераважна католікамі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.