2015-11-24 15:08:00

Візіт Папы ў Афрыку зверне ўвагу на праблему дзяцей-салдат


Пілігрымка Папы ў Афрыку зверне ўвагу сусветнай грамадскасці на праблему дзяцей-салдат, або хлопчыкаў і дзяўчынак сілай прызваных у войска. Яны падвяргаюцца ідэалагічнай апрацоўцы, выкарыстоўваюцца ў якасці шпіёнаў, сексуальных рабоў, насільшчыкаў і салдат рэгулярнай арміі. У свеце – больш за чвэрць мільёна такіх асоб.

Нягледзячы на глабальныя намаганні па выкараненні гэтай ганебнай з’явы, дзеці-салдаты ёсць у Іраку, Сірыі, Самалі, Паўднёвым Судане, Афганістане і Малі. 

На працягу многіх гадоў непаўналетнія таксама змагаліся ва Угандзе. “Нанесеныя ім раны нялёгка вылечыць, але гэтых дзяцей можна выратаваць”, - лічыць біскуп Джузэпэ Францэлі, Біскуп Ліры ў паўночнай Угандзе, дзе паўстанцы ўсё яшчэ дзейнічаюць. “Праблемай з’яўляюцца раны, якія яны носяць унутры сябе. Траўму яны атрымалі ад грамадства, якое на працягу многіх гадоў дыхала насіллем і канфліктамі”, - дадаў ён.

Крыніцы ААН паведамілі, што ў апошні час у Паўднёвым Судане паўстанцы выкралі 89 хлопчыкаў са школы. Некаторыя мелі не больш за 13 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.