2015-11-19 15:38:00

У Ватыкане адкрылі “Бібліятэку імя Ёзэфа Ратцынгера”


18 лістапада 2015 г. пачала працаваць “Бібліятэка імя Ёзэфа Ратцынгера” у Тэўтонскім калегіуме, размешчаным паміж базылікай св. Пятра і Залам Паўла VI у Ватыкане. Там сабраны тысячы тэалагічных прац Бэнэдыкта XVI, напісаных ім у большасці перад абраннем на Пасад св. Пятра. Вялікую колькасць іх ён перадаў новай бібліятэцы сам. Ёсць таксама кнігі Фонду, які носіць яго імя, і Ватыканскага выдавецтва.

Калі ў 2012 г. узнікла ідэя сабраць усе творы сённяшняга Папы на пенсіі, ініцыятары выбралі месца асабліва блізкае яму. Менавіта ў Тэўтонскім калегіуме кардынал Ратцынгер праводзіў час у малітве і займаўся навуковай дзейнасцю. Пры падтрымцы многіх дабрачынцаў памяшканні былі прыстасаваны да прыняць тысяч тамоў.

Сярод сабраных твораў на 37 мовах: імшал, якім карыстаўся Бэнэдыкт XVI падчас апостальскіх падарожжаў, кніга-інтэрв’ю “Святло свету” на арабскай мове і серыя “Езус з Назарэта”. 

Студэнты тэалогіі з усяго свету, асабліва з рымскіх папскіх універсітэтаў, змогуць чатыры разы на тыдзень карыстацца бібліятэкай і вывучыць жыццё і думку Бэнэдыкта XVI. Ён сам з задавальненнем успрыняў навіну аб адкрыцці бібліятэкі, але па стане здароўя пакуль яе не наведаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.