2015-11-18 15:00:00

Ватыканскі кардынал пра нянавісць джыхадызму да хрысіціян


Тэрарыстычныя акты ў Парыжы з’яўляюцца для старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынала Курта Коха выразам звязанай з джыхадызмам нянавісці да хрысціянства. У ходзе дысуцсіі ў Базелі, ватыканскі іерарх падкрэсліў, што пераслед, сведкамі якога мы з’яўляемся, мабілізуе хрысціян да адзінства. Гэта мучаніцтва хавае ў сабе велізарную трагедыю, але і абяцанне, таму што “у нябёсах усе хрысціянскія мучанікі жывуць у поўнай супольнасці”.

“Справа ў тым, што праследавальнікі лічаць хрысціян адзінствам. Такую знешнюю ацэнку, якая, на жаль, не мае нічога агульнага з рэальнасцю, кожны хрысціянін павінен прыняць з пачуццём сораму”, - сказаў кардынал Кох падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Швейцарскай Рады Евангельскіх Цэркваў. Ён нагадаў, што падзелы сярод хрысціян з’яўляюцца “вялікай перашкодай для евангелізацыі свету”, але пераадоленне гэтых рознагалоссяў справа цяжкая.

Падчас сустрэчы ў Базелі ватыканскі кардынал паведаміў, што ў цяперашні час займаецца пытаннем вялікага юбілею зняцця Папам экскамунікі з праваслаўных. 50-годдзе гэтай знамянальнай падзеі прыпадае на 7 снежня 2015 г. З гэтай нагоды пройдуць шматлікія ўрачыстасці. 

Таксама набірае абароты падрыхтоўка да юбілею Рэфармацыі ў 2017 г. І тут, паводле старшыні Папскай рады, важна зразумець, як самі пратэстанты глядзяць на Рэфармацыю сёння. Ён перакананы, што гэты юбілей – шанец для экуменізму, і гэту магчымасць варта выкарыстаць. Каталіцкі Касцёл лічыць, што мэта не толькі ва ўзаемным прызнанні, але ў адзінстве ў веры, што, на жаль, падтрымліваюць не ўсе пратэстанцкія супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.