2015-11-16 15:27:00

Кардынал Паралін: Ватыкан можа стаць мішэнню тэрарыстаў


“Ватыкан праз сваё рэлігійнае значэнне можа стаць мішэнню тэрарыстаў”, - лічыць кардынал Пьетра Паралін. Ён падзяліўся сваім меркаваннем у інтэрв’ю французскай каталіцкай газеце “La Croix”. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы сцвердзіў, што менавіта па гэтай прычыне былі ўзмоцнены меры бяспекі ў Ватыкане.

Падтрымліваючы Францішка, іерарх заклікаў, не дазволіць страху паралізаваць сябе. Ён падкрэсліў, што настаў час, каб пачаць “наступ міласэрнасці”, каб “пагасіць зло тэрарызму”. На яго думку, да гэтага павінны далучыцца ўсе рэлігійныя і палітычныя лідэры.

Кардынал Дзяржсакратар, тлумачачы словы Папы, які некалькі дзён таму казаў аб “трэцяй сусветнай вайне ў частках”, адзначыў: “Пантыфік мае на ўвазе неабвешчаную і асіметрычную вайну, якая вядзецца па-за полем бою, у выніку якой гінуць нявінныя людзі; аб сусветнай вайне, у якой ніхто не ведае, калі наступіць чарговы напад”.

Кардынал заклікаў да вызвалення ўсіх “духоўных рэсурсаў”, каб даць “станоўчы адказ на зло”.








All the contents on this site are copyrighted ©.