Іерусалім з’яўляецца духоўнай спадчынай трох монатэістычных рэлігій: юдаізму, хрысціянства і ісламу, нагадаў пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса.
Святы Пасад зноў паўтарае свой заклік да рашэння пытання статусу Іерусаліма, сказаў ватыканскі дыпламат. Ён падкрэсліў неабходнасць павагі да рэлігійнай свабоды ўсіх жыхароў Святога Горада і гарантавання, што кожны пілігрым, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, будзе мець бясплатны доступ да святых месцаў.
Справа Іерусаліма была адной з тэм, якую арцыбіскуп падняў у рамках 70-й сесіі
Генеральнай Асамблеі ААН на пасяджэнні агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый для дапамогі
палестынскім уцекачам на Блізкім Усходзе.
Папскі дыпламат заклікаў да большай дапамогі Лівану і Іарданіі, якія ў апошні час
прынялі далейшыя мільёны бежанцаў. “Міратворчыя ініцыятывы павінны заняць месца бессэнсоўнага
насілля і вайны, а гуманітарная дапамога для бежанцаў павінна замяніць зброю, якая
прыходзіць у рэгіён з усяго свету”, - сказаў арцыбіскуп Ауса.
All the contents on this site are copyrighted ©. |