2015-11-11 11:47:00

Францішак прызнаў узнагароды маладым навукоўцам


Пілігрымка як досвед веры, міласэрнасці і салідарнасці стала галоўнай тэмай паслання Францішка да членаў Папскіх акадэмій да іх 20-й агульнай сесіі, якая прайшла ў Ватыкане 10 лістапада 2015 г. вечарам. Такія спатканні, на думку Францішка, гэта заўсёды магчымасць для “культурнага і духоўнага ўзбагачэння, стымул для асабістай і грамадскай прыхільнасці”, абноўленага гуманізму.

Тэма пасяджэння: “Ad limina Petri. Манументальныя сляды пілігрымкі ў першыя стагоддзі хрысціянства” – спасылаецца на Святы Год Міласэрнасці, які праз некалькі тыдняў пачнецца ў Касцёле, звярнуў увагу Пантыфік. Жыццё пілігрыма, гэта імкненне да жаданай мэты. Гэта прыкмета таго, што таксама і міласэрнасць – мэта, якой мы павінны дасягнуць праз прыхільнасць і адданасць. “Таму няхай пілігрымка стане стымулам да нявяртання”, - заклікаў Папа і выказаў надзею, што праца асамблеі паспрыяе “паглыбленню сэнсу хрысціянскай пілігрымкі” і абуджэнню энтузіязму і ўнутрай сілы да больш глыбокага і паслядоўнага перажывання веры.

Пілігрымка – гэта “досвед міласэрнасці, абмену і салідарнасці з тымі, хто ідзе тым жа шляхам, а таксама прыняцця і шчодрасці з боку тых, хто прымае пілігрымаў і клапоціцца пра іх”, - напісаў Папа.

“Шчыра спадзяюся, што тыя, хто прыбудуць у Рым з нагоды Святога Года або перажывуць досвед паломніцтва ў многіх месцах, вызначаных мясцовымі Касцёламі, змогуць адчуць, як вучні з Эмаус, што Пан знаходзіцца побач імі як спадарожнік. Каб такім чынам маглі адчуць радасць сустрэчы з Ім, а таксама братамі і сёстрамі, у якіх Ён заўсёды прысутнічае і праз якіх прамаўляе да нас”, - дадаў Францішак.

Пантыфік падзякаваў тым, хто ўносіць значны ўклад у гістарычна-археалагічныя даследаванні і павіншаваў лаўрэатаў спецыяльных узнагарод, якія штогод прызнаюцца Папам маладым навукоўцам, мастакам або ўстановам, што прычыніліся да пашырэння хрысціянскага гуманізму. 

Сёлета прэміі атрымалі: партугальская асацыяцыя “Campo arqueológico” за археалагічныя раскопкі, праведзеных у апошнія гады, і Матэо Браконі за яго доктарскую дысертацыю на тэму “Мазаікі ў апсідзе сабора св. Пудэнцыяны ў Рыме. Гісторыя, рэстаўрацыя, інтэрпрэтацыі”. Акрамя таго, Медалём пантыфікату была ўзнагароджана Альба Лопес з універсітэта Саламанкі за публікацыю “Палітычная тэалогія і анты-арыянская палеміка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.