2015-11-11 13:12:00

Прадстаўнік Святога Пасаду абверг “ілжывую інфармацыю”


Абсалютна неабгрунтаванай з’яўляецца інфармацыя, змешчаная ў некаторых артыкулах, нібыта, у апошнія дні, у рамках расследавання, якое працягваецца ў Ватыкане, прайшлі допыты некалькіх кардыналаў і высокіх прадстаўнікоў Рымскай Курыі, сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Кіраўнік Залы Друку, моцна падкрэсліваючы фальш гэтых паведамленняў, дадаў, што таксама цалкам ілжывай трэба назваць інфармацыю аб, нібыта, кантактах кіраўніка Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, кардынала Джузэпэ Бертэла з італьянскімі ўладамі ў сувязі з уцечкай ватыканскіх канфідэнцыйных дакументаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.