6 лістапада 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане генерал-губернатара Грэнады Сесіль Элен Флёрэт Ла Грэнэйд, якая затым сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
Паводле спецыяльнага паведамлення Залы Друку Святога Пасаду, падчас сардэчнай размовы адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Грэнадай, а таксама важны ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферы сацыяльных выклікаў і выхавання моладзі. Бакамі абмяркоўвалася сітуацыя ў карыбскім рэгіёне з асаблівай увагай да праблем эканомікі і навакольнага асяроддзя, звязаных са зменай клімату.
Грэнада, гэта невялікая астраўная дзяржава ў Карыбскім моры. Яна адна з самых малых краін у рэгіёне і свеце. Яе плошча складае каля 344 квадратных кіламетраў. На іх пражывае каля 110 тыс. жыхароў, палова з якіх з’яўляецца католікамі.
23 кастрычніка 2015 г. папа Францішак прымаў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра гэтай краіны Кіта Мітчэла. Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Грэнадай былі ўстаноўлены ў 1979 г, праз пяць гадоў пасля атрымання ёй незалежнасці.
All the contents on this site are copyrighted ©. |