2015-11-04 15:28:00

Правы на “Laudato si’” набылі 60 сусветных выдаўцоў


Апублікаванне “Laudato si’” шасцідзесяцю сусветнымі выдаўцамі з’яўляецца яшчэ адным доказам глабальнай цікавасці, якую выклікала энцыкліка, што займаецца праблемамі фундаментальнай важнасці і актуальнасці, заявіў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста. 

Салезіянін таксама падкрэсліў устойлівасць рынку рэлігійных выданняў, які менш за іншыя выдавецкія сегменты пацярпеў ад крызісу. Рэлігійную літаратуру па-ранейшаму набываюць і чытаюць, попыт на яе не змяншаецца. Святар прывёў прыклад Франкфурцкага кніжнага кірмашу, дзе сёлета запатрабаванне на выданні Ватыканскага выдавецтва павялічылася ў параўнанні з мінулымі гадамі на 15%. Таксама Сусветная сустрэча сем’яў у Філадэльфіі паказала ўзрастаючую цікавасць да навучання Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.