2015-11-03 10:38:00

Ватыканскі тэлецэнтр атрымаў міжнародную ўзнагароду


Ватыканскі тэлевізійны цэнтр стаў лаўрэатам міжнароднага тэлеконкурсу сярод спадарожнікавых каналаў. Узнагарода “Eutelsat TV Awards” была ўручана “CTV” 30 кастрычніка 2015 г. за інфармаванне свету аб гістарычных падзеях Каталіцкага Касцёла ў фармаце Тэлебачання звышвысокай выразнасці (Ultra High Definition Television, UHDTV). Атрымаў узнагароду кіраўнік Ватыканскага тэлецэнтра і прэфект Сакратарыята па камунікацыі кс. Дарыа Вігано. Ён падкрэсліў, што гэта прызнанне працы ўсёй каманды “CTV”, высакаякасных і прафесійных спецыялістаў, якія з пакорай і адданасцю выконваюць сваю працу.








All the contents on this site are copyrighted ©.